Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 чэрвеня 2021, 10:29

Сёння праходзіць пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі сёння пад старшынствам намесніка старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Ісачанкі і намесніка старшыні Савета Федэрацыі Юрыя Вараб'ёва праходзіць пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

На думку віцэ-спікера Савета Рэспублікі Анатоля Ісачанкі чарговае пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі дасць магчымасць адкрыта абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і ролю рэгіёнаў у працэсе беларуска-расійскай інтэграцыі.

Плануецца, што на пасяджэнні будзе разгледжаны ход выканання падагульняючага дакумента VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які быў прысвечаны гістарычнай спадчыне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках міжпарламенцкай камісіі таксама будуць абмеркаваны пытанні і перспектывы кааперацыі паміж суб'ектамі гаспадарання ў кантэксце імпартазамяшчэння, якое з'яўляецца важным складнікам прамысловай палітыкі дзвюх краін.

Прымаючы пад увагу асаблівую значнасць у сучасным свеце экалагічнага парадку дня, сенатарамі будуць прааналізаваны перспектывы сумеснай дзейнасці ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Удзельнікі міжпарламенцкай камісіі таксама прымуць рашэнне па праекце парадку дня наступнага, дзявятага па ліку, пасяджэння камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі