ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 снежня 2021, 16:41

Сенатары прынялі зварот да парламентарыяў ЕС у сувязі з неправамернымі заявамі аб сітуацыі ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары на пасяджэнні шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі зварот Савета Рэспублікі да парламентарыяў краін Еўрапейскага саюза ў сувязі з неправамернымі заявамі аб сітуацыі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэкст звароту зачытаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў.

"Парламентарыі краін Еўрапейскага саюза з бяссэнсавай настойлівасцю праяўляюць занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі, але не звяртаюць увагі на сур'ёзныя праблемы сваіх краін і народаў. Выклікае адназначнае непрыманне і асуджэнне той факт, што беларуская тэматыка разглядаецца на аснове адкрытых фэйкаў і непраўдзівай інфармацыі, што паступае ад людзей, якія заклікамі да санкцый здраджваюць сваёй краіне - Рэспубліцы Беларусь. Мы катэгарычна адхіляем сцвярджэнні аб датычнасці беларускага боку да стварэння міграцыйнага крызісу на граніцы з Еўрапейскім саюзам", - гаворыцца ў звароце.

Сенатары канстатуюць, што Беларусь не з'яўляецца прычынай і крыніцай гэтай праблемы. "Людзі бягуць ад вайны і галечы з краін Блізкага Усходу. Вамі, еўрапейскімі палітыкамі, гэтым бежанцам было абяцана лепшае жыццё. Беларускія сенатары, у адрозненне ад еўрапейскіх парламентарыяў, не па чутках ведаюць сітуацыю на граніцы. Савет Рэспублікі з першага дня дапамагае абяздоленым людзям. Для іх створаны прымальныя ўмовы, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, - адзначаецца ў дакуменце. - Польскае кіраўніцтва пераступіла мноства чырвоных ліній у адносінах да бежанцаў, перайшло межы разважлівасці і чалавечай маралі. Гэта пацвярджаюць расказы польскага ваеннаслужачага, які папрасіў у Беларусі палітычнага прыстанішча. Злачынныя дзеянні польскага боку, жорсткія расправы над мігрантамі на граніцы старанна задакументаваны і прааналізаваны праваахоўнымі органамі Беларусі. Мы не будзем аб гэтым маўчаць. Усе матэрыялы будуць перададзены ў міжнародныя арганізацыі і міжпарламенцкія структуры".

У звароце падкрэсліваецца: "Мы заклікалі парламентарыяў краін Еўрапейскага саюза і чыноўнікаў пачуць праўду аб міграцыйным крызісе, пазіцыю беларускага боку, патрабавалі не парушаць нормы міжнароднага права. Але нас не чуюць. Звяртаемся чарговы раз - перастаньце распаўсюджваць інфармацыю аб Рэспубліцы Беларусь, якая не адпавядае рэчаіснасці, умешвацца ў нашы ўнутраныя справы, ствараць небяспечную сітуацыю ў сферы рэгіянальнай бяспекі, што не адпавядае інтарэсам народаў усіх еўрапейскіх краін, у тым ліку Рэспублікі Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі