Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 лютага 2023, 16:50

Сенатар: Беларусь выбудоўвае канструктыўныя ўзаемаадносіны з краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выбудоўвае канструктыўныя ўзаемаадносіны з краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі, заявіла БЕЛТА сенатар Кацярына Серафіновіч, каменціруючы вынікі візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ і ААЭ.

"Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Зімбабвэ і ААЭ стаў не толькі яркім пацвярджэннем канструктыўных узаемаадносін з краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі, але і доказам таго, што ў свеце шмат дзяржаў, адкрытых для дыялогу і супрацоўніцтва з Беларуссю. Больш таго, гэтыя дзяржавы лічаць супрацоўніцтва з нашай краінай важнай для сябе мэтай. Прытым што Зімбабвэ, якая валодае карыснымі выкапнямі, каштоўнымі рэдказямельнымі металамі, патрэбнасць у якіх маюць усе тэхналагічна развітыя краіны, на Афрыканскім кантыненце лічыцца далёка не ў аўтсайдарах. Інтарэс афрыканскай краіны, значная частка насельніцтва якой занята ў сельскай гаспадарцы, звернуты да галіны машынабудавання (Зімбабвэ вельмі патрэбна сельскагаспадарчая тэхніка, прамысловае абсталяванне), да развітых тэхналогій, у тым ліку ў медыцынскай сферы. А наш інтарэс - гэта перш за ўсё здабыча карысных выкапняў, пастаўка баваўнянай сыравіны", - расказала Кацярына Серафіновіч.

Прэзідэнта Беларусі сустракалі ў Зімбабвэ вельмі цёпла, з радасцю, адзначыла сенатар. "Такой жа дружалюбнай была сустрэча і ў Абу-Дабі. У сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў кіраўніка беларускай дзяржавы сустракалі дыпламатычна, але гэта не скрыла таго добразычлівага настрою палітычнай эліты дзяржавы Блізкага Усходу да Прэзідэнта нашай краіны", - падкрэсліла яна.

"Візіт кіраўніка беларускай дзяржавы завяршыўся. Падпісанне кантрактаў на $200 млн стала яго вынікам. Хоць я не спяшалася б агучваць менавіта гэты вынік і ставіць кропку. Усё толькі пачынаецца, - дапоўніла Кацярына Серафіновіч. - Беларусь па-ранейшаму прытрымліваецца міралюбівай унутранай і знешняй палітыкі і гатова да канструктыўнага дыялогу на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі з усімі краінамі, у тым ліку з тымі, хто на гэты момант прытрымліваецца недружалюбнай палітыкі ў адносінах да нас. Як гаварыў класік: нішто не вечна пад луной... Тым больш штучна створаныя перашкоды. Мы хочам жыць у міры і згодзе, ствараць і даваць магчымасць іншым рабіць тое ж. На далёкіх кантынентах гэта разумеюць. Як хутка зразумеюць суседзі?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі