Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 ліпеня 2021, 16:41

Сенатар аб сітуацыі з мігрантамі ў Літве: часы фашызму не адышлі ў гісторыю

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часы фашызму, на жаль, не адышлі ў гісторыю. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася член Савета Рэспублікі Эльвіра Сарока, каменціруючы жорсткае абыходжанне пагранічнікаў Літвы з іракскімі мігрантамі.

"Некалькі дзён таму ваеннаслужачыя Лідскага пагранатрада затрымалі тры групы нелегальных мігрантаў - грамадзян Ірака, якія перайшлі граніцу з боку Літвы. Затрыманыя расказалі, што знаходзіліся ў літоўскім лагеры для бежанцаў. Жорсткія допыты, запалохванне, біццё, катаванні, адсутнасць ежы і пітва - тое, з чым сутыкнуліся гэтыя няшчасныя, у кожнага адэкватнага чалавека выклікае шок. Завяршальным акордам здзекаў было вось што: мігрантаў, сярод якіх былі дзеці і цяжарная жанчына, прывезлі на граніцу і пад пагрозай фізічнай расправы прымусілі пайсці на тэрыторыю Беларусі, дзе, дарэчы, іх прынялі зусім інакш і аказалі неабходную дапамогу, у тым ліку і медыцынскую, - нагадала перадгісторыю сенатар. - Што ж атрымліваецца: аб'яднаная Еўропа, якая аб'яўляе сябе гарантам справядлівасці і дэмакратыі і безапеляцыйна заяўляе аб парушэнні правоў чалавека ў іншых краінах, чарговы раз паказала свой сапраўдны твар - адкрыта лжывы і беспрынцыповы. Ці не вы, паважаныя "дэмакраты", яшчэ зусім нядаўна абвінавачвалі нашу краіну ва ўсіх магчымых і немагчымых грахах усяго толькі за тое, што беларускі народ у жніўні мінулага года зрабіў свой сумленны і ўсвядомлены выбар і прагаласаваў за свабоду і незалежнасць дзяржавы? Вам не падабаецца, што Беларусь выбрала свой суверэнны шлях развіцця і ўпэўнена ідзе сваім курсам? Вас можна зразумець: маленькая краіна каля граніц Еўрасаюза сваім прыкладам паказала, як можна і трэба жыць, развівацца і заставацца незалежнымі, нягледзячы на шматлікія інфармацыйныя атакі, увядзенне эканамічных санкцый і жорсткага палітычнага націску. І вас гэта раздражняе".

Эльвіра Сарока ўпэўнена, што цяпер Літва проста перайграла саміх сябе, нарэшце паказаўшы сапраўдную мараль двайных стандартаў на прыкладзе стаўлення да мігрантаў.

"Да вас яны прыйшлі не на экскурсію. Нязносныя ўмовы для жыцця ў сваёй краіне прымусілі гэтых людзей пакінуць родныя дамы. А вінаватыя ў тым, што ў дзяржавах Блізкага Усходу сёння існуюць сур'ёзныя перадумовы для міграцыі, знаходзяцца якраз на Захадзе. Акрамя таго, адштурхнуць чалавека, які ў адчаі прыйшоў па дапамогу да суседа, ва ўсе часы лічылася вялікім грахом. А калі пры гэтым накіраваць на няшчаснага зброю - такія дзеянні могуць выклікаць не проста асуджэнне, але і рэакцыю ў адказ і яшчэ раз нагадаць аб тым, што часы фашызму, на жаль, не адышлі ў гісторыю, - адзначыла сенатар. - У такой сітуацыі менавіта Беларусь праявіла сябе дастойна. Пазіцыя нашай дзяржавы - не праследаваць тых, хто апынуўся ў бядзе, а клапаціцца і дапамагаць. Не сумняваюся, што ў свядомым грамадстве ўжо дадзена ацэнка дзеянням усіх удзельнікаў міграцыйнага канфлікту. Усе пытанні можна і трэба вырашаць выключна ў рамках прававога поля і, вядома ж, па-чалавечы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі