Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 сакавіка 2023, 09:59

Се Сяаюн: палітычны ўзаемадавер паміж Беларуссю і Кітаем прадаўжае паглыбляцца

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычны ўзаемадавер паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай прадаўжае паглыбляцца. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі ў час круглага стала "Кітай на шляху развіцця і абнаўлення" ў Доме дружбы, паведамляе БЕЛТА.

"На шляху садзейнічання мадэрнізацыі свету праз развіццё і інавацыі Кітай і Беларусь заўсёды былі надзейнымі партнёрамі, - падкрэсліў дыпламат. - З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін 20 студзеня 1992 года Кітай і Беларусь прайшлі 31-гадовы перыяд дружалюбнага супрацоўніцтва, адносіны паміж дзвюма краінамі вытрымалі выпрабаванне зменлівай міжнароднай абстаноўкай і заўсёды захоўваюць жыццяздольнасць і дынаміку. У верасні мінулага года Сташыня Сі Цзіньпін і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правялі сустрэчу ў Самаркандзе і прынялі сумеснае рашэнне павысіць узровень кітайска-беларускіх адносін да ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, дзякуючы чаму кітайска-беларускія адносіны зрабілі гістарычны скачок. У гэтым годзе па запрашэнні Старшыні Сі Цзіньпіна Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў Кітай з дзяржаўным візітам з 28 лютага па 2 сакавіка".

"Я хацеў бы прадставіць асноўныя вынікі перагавораў паміж Старшынёй КНР і Прэзідэнтам Беларусі. Па-першае, яшчэ больш умацаваўся палітычны ўзаемадавер паміж Кітаем і Беларуссю. У ходзе перагавораў кіраўнікі дзяржаў у поўнай меры прадэманстравалі высокі ўзровень палітычнага ўзаемадаверу паміж Кітаем і Беларуссю. Старшыня Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў Кітая і Беларусі трывалая непарушная дружба, абодва бакі павінны цвёрда падтрымліваць адзін аднаго ў руху па выбраным шляху развіцця і абароне карэнных інтарэсаў, выступаць супраць умяшання ва ўнутраныя справы звонку, адстойваць дзяржаўны суверэнітэт і палітычную бяспеку. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што цяга паміж народамі дзвюх краін нязменная, народ Беларусі будзе цвёрда стаяць на баку Кітая пры любых абставінах", - дадаў Се Сяаюн.

Паводле яго слоў, Беларусь няўхільна падтрымлівае намаганні Кітая ў абарону ўласных ключавых інтарэсаў, прымае актыўны ўдзел у вылучаных Сі Цзіньпінам ініцыятыве "Адзін пояс, адзін шлях", ініцыятыве па глабальнай бяспецы і ініцыятыве па глабальным развіцці. Акрамя таго, яшчэ больш паглыбілася кітайска-беларускае практычнае супрацоўніцтва. "Супрацоўніцтва" - адно з найбольш часта згадваемых ключавых слоў Сі Цзіньпінам і Аляксандрам Лукашэнкам.

Пасол звярнуў увагу, што стала яшчэ больш цесным міжнароднае ўзаемадзеянне паміж Кітаем і Беларуссю. "Кітай і Беларусь з'яўляюцца абаронцамі міжнароднай справядлівасці і раўнапраўя. Кітайскі бок высока цэніць падтрымку беларускім бокам Ініцыятывы па глабальным развіцці і Ініцыятывы па глабальнай бяспецы, зацікаўлены ўмацоўваць каардынацыю і ўзаемадзеянне з беларускім бокам у рамках ААН і іншых шматбаковых пляцовак, разам процідзейнічаць глабальным выклікам, прыкладаць сумесныя намаганні да фарміравання Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", - сказаў дыпламат.

Ён лічыць важным, што Беларусь гатова ўмацоўваць каардынацыю з Кітаем па важнейшых міжнародных і рэгіянальных пытаннях, аб'ядноўваць намаганні для забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці.

Се Сяаюн выказаў упэўненасць, што пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыі КНР і Прэзідэнта Беларусі паміж дзвюма краінамі чакаецца далейшае ўмацаванне палітычнага ўзаемадаверу, бесперапыннае павышэнне ўзроўню і якасці дзелавога супрацоўніцтва, а таксама паслядоўнае пашырэнне гуманітарных абменаў.

"Кітайска-беларускія адносіны будуць і ў далейшым захоўваць добрую дынаміку развіцця і прыносіць яшчэ больш карысці народам дзвюх краін. Прадстаўнікі Кітая і Беларусі будуць сумесна прыкладаць намаганні, рэалізоўваць важныя дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзяржаў, узбагачаць змест кітайска-беларускіх адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства праз інавацыі і развіццё", - рэзюмаваў пасол КНР у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі