Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лютага 2021, 17:48

Савіных: заява парламентаў Літвы і Польшчы - спроба ўмяшання ў нашы ўнутраныя справы

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заява парламентаў Літвы і Польшчы - недарэчная спроба ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, заявіў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, каменціруючы прынятую камітэтамі па замежных справах парламентаў Літвы і Польшчы сумесную заяву з нагоды 275-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аддаючы даніну памяці выдатнаму земляку Тадэвушу Касцюшку, яго імкненню да ідэалаў свабоды і справядлівасці, яго таленту і гістарычнай спадчыне ў сувязі з гадавінай яго нараджэння, мы з глыбокім жалем адзначаем недарэчную спробу камітэтаў па замежных справах парламентаў Польшчы і Літвы скарыстаць гэту гістарычную дату для ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі", - сказаў Андрэй Савіных.

Парламентарый заклікаў замежных калег адмовіцца ад спроб маніпуляцый гістарычнымі падзеямі ў сваіх дробязных і непераканаўчых палітычных гульнях. "Жаданне схаваць беспадстаўныя заявы за вядомай гiстарычнай асобай у рэальнасці становіцца яркай дэманстрацыяй правалу спроб па дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі