ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лістапада 2020, 19:20

Савіных: узмацненне бяспекі не павінна праводзіцца за кошт іншых краін

Андрэй Савіных. Фота з архіва
Андрэй Савіных. Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымаюць удзел у пасяджэнні круглага стала на тэму "30-годдзе Парыжскай хартыі: парламенцкая перспектыва", арганізаванага Парламенцкай асамблеяй АБСЕ у фармаце відэаканферэнцсувязі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняе пасяджэнне прысвечана Парыжскай хартыі па бяспецы, - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. - Парламенты хочуць абмеркаваць у прынцыпе, як змяняецца сама канцэпцыя бяспекі на еўрапейскім кантыненце, як мяняюцца глабальныя пагрозы, якая структура новых выклікаў, з якімі сутыкаюцца ўрады, якім чынам мы можам забяспечыць клімат, што будзе садзейнічаць бяспецы ўсіх краін без выключэння".

Паводле слоў парламентарыя, асобная ўвага будзе ўдзяляцца пытанням, як забяспечыць бяспеку для ўсіх. "Такім чынам, каб узмацненне бяспекі адной краіны не прыводзіла да зніжэння бяспекі для іншых краін. Гэта складанае і вельмі далікатнае пытанне, асабліва з улікам новых відаў тэрарыстычнай пагрозы", - адзначыў ён.

Андрэй Савіных выказаў надзею, што сёння ў час пасяджэння круглага стала пройдзе плённая дыскусія. "Я збіраюся прыняць самы актыўны ўдзел у абмеркаванні. Буду рэагаваць на выступленні іншых ігракоў, дзе мы будзем абмяркоўваць усе гэтыя пытанні", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі