Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2020, 13:55

Савіных: рашэнне Кангрэса ЗША выглядае крыху недарэчна на фоне выбараў у саміх Злучаных Штатах

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Кангрэса ЗША выглядае крыху недарэчна на фоне выбараў у саміх Злучаных Штатах, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Кангрэса ЗША законапраекта "Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

"Рашэнне Кангрэса паказвае, што ЗША прадаўжаюць дзейнічаць па інерцыі, шаблонна, выкарыстоўваючы прывычныя спосабы ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін, парушаючы іх суверэнітэт і прынцыпы міжнароднага права. Гэта выглядае крыху недарэчна на фоне навін аб выбарах у саміх Злучаных Штатах Амерыкі", - сказаў Андрэй Савіных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі