ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2020, 18:31

Савіных: пазіцыя Расіі ў адносінах да Беларусі ў поствыбарны перыяд - узважаная і прадуманая

Андрэй Савіных. Фота з архіва
Андрэй Савіных. Фота з архіва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазіцыя Расіі ў адносінах да Беларусі ў поствыбарны перыяд - узважаная і прадуманая, заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Сочы прайшла вельмі канструктыўна. "Больш дэталёвыя ацэнкі будуць крыху пазней, калі мы атрымаем увесь аб'ём інфармацыі аб дасягнутых дамоўленасцях. Але нават першае ўражанне дазваляе ўпэўнена зрабіць заключэнне аб тым, што сустрэча прайшла вельмі канструктыўна. Бакі абмяняліся думкамі практычна па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць для двухбаковага парадку дня. Абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, выпрацаваны адзіныя сумесныя падыходы да ўрэгулявання гэтай сітуацыі. Я хацеў бы адзначыць узважаную і прадуманую пазіцыю нашага стратэгічнага саюзніка - Расійскай Федэрацыі. Яна грунтуецца на тым, што ўсе палітычныя складанасці, якія ўзніклі ў поствыбарны перыяд, павінны быць вырашаны самім беларускім грамадствам без якога-небудзь умяшання, націску або ўплыву звонку", - сказаў Андрэй Савіных.

Дэпутат адзначыў, што менавіта такое вырашэнне ўсіх праблем, якія ўзніклі, вядзе да ўмацавання беларускай дзяржаўнасці і кансалідацыі беларускага грамадства. "І Расія тут гатова аказаць нам пасільную падтрымку выключна на аснове нашых просьбаў і прапаноў. Гэта важны аспект. Але пры гэтым я хацеў бы адзначыць таксама і іншую плоскасць нашых узаемаадносін, а менавіта інтэграцыйныя працэсы як у рамках Саюзнай дзяржавы, так і Еўразійскага эканамічнага саюза. Несумненна гэта сустрэча будзе садзейнічаць паскарэнню гэтых працэсаў. У нас на парадку дня разгляд дарожных карт у рамках Саюзнай дзяржавы, ёсць шмат цікавых і канструктыўных прапаноў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Я ўпэўнены, што ўсе гэтыя працэсы будуць паскораны, але пры гэтым важна падкрэсліць, што рэалізоўвацца гэта ўсё будзе на ўзаемапрымальнай, узаемавыгаднай аснове з улікам інтарэсаў усіх краін-удзельніц", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі