Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 сакавіка 2022, 13:57

Савіных: ПАСЕ пацвердзіла сваю негатоўнасць да адкрытага дыялогу з беларускім парламентам

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы пацвердзіла сваю негатоўнасць да роўнага і адкрытага дыялогу з беларускім парламентам. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рашэнне аб прыпыненні кантактаў з беларускімі ўладамі.

"ПАСЕ насуперак дэкларуемым каштоўнасцям пацвердзіла сваю негатоўнасць да адкрытага дыялогу з беларускім парламентам. Прынятае асамблеяй рашэнне фактычна блакіруе магчымасць камунікацыі, заснаванай на захаванні прынцыпаў аб'ектыўнасці, адкрытасці і збалансаванасці падыходаў і меркаванняў", - сказаў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, гэта рашэнне наносіць шкоду перш за ўсё самой ПАСЕ, "дзе заходнееўрапейскія калегі дзейнічаюць у атмасферы аднабаковага і аднабокага інфармацыйнага ўздзеяння".

"Беларускі бок быў гатовы абмяркоўваць палітычную сітуацыю па любых тэмах ва ўмовах плюралізму меркаванняў і ацэнак. Гэта наглядна паказала пасяджэнне палітычнага камітэта ПАСЕ з удзелам прадстаўніка беларускага парламента, дзе абмяркоўваліся вынікі канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі", - лічыць Андрэй Савіных.

Ён перакананы: сэнс міжнароднага міжпарламенцкага супрацоўніцтва заключаецца ў развіцці прафесійнага, карэктнага і паважлівага дыялогу. "Лічым, што сёння ПАСЕ адчувае сур'ёзны дыскамфорт ад з'яўлення ўдзельнікаў дыскусій, якія асмельваюцца выступаць з крытыкай у адрас заходняга блока і дэградуючай сістэмы заходніх каштоўнасцей і мадэлей сацыяльнага кіравання. Асамблея вырашыла прадоўжыць абмеркаванне рэгіянальных пытанняў у вузкім складзе "шаблонадумцаў", падпарадкаваных канфрантацыйнай логіцы", - упэўнены старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах.

На думку Андрэя Савіных, такі падыход непазбежна прывядзе да адрыву ад рэальнасці і рашэнняў, якія прымаюцца на аснове блокавага мыслення. "Тым не менш мы ўпэўнены, што рэальнае жыццё рана ці позна прымусіць дэпутатаў ПАСЕ адмовіцца ад "групаўшчыны" і заняцца вырашэннем рэальных праблем, а таксама адмовіцца ад гучных, але дылетанцкіх і бессэнсоўных палітычных заяў", - сказаў ён на заканчэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі