Сцяг Субота, 22 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лютага 2023, 18:30

Савіных на пасяджэнні ПА АБСЕ: нельга маскіраваць агрэсіўныя планы разважаннямі аб бяспецы

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пралогам да спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне стала пашырэнне НАТА на Усход, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных на пасяджэнні Агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы ПА АБСЕ, паведамляе БЕЛТА.

"Я хацеў бы заявіць, што пралогам да спецыяльнай ваеннай аперацыі, якая праходзіць ва Украіне, стала пашырэнне НАТА на Усход, якое суправаджалася размяшчэннем наступальных узбраенняў. Сёння больш як 30 тыс. салдат НАТА, узброеных наступальнай зброяй, сканцэнтравана паблізу граніц Беларусі, - сказаў Андрэй Савіных. - У Беларусі добра памятаюць масіраваныя бамбардзіроўкі авіяцыяй НАТА мірных сербскіх гарадоў. Я не ведаю, як яшчэ можна ахарактарызаваць памяць, якая працуе па прынцыпе: тут помню, а тут не помню. Я ўпэўнены, што такая памяць не дапаможа ўрэгуляванню, думаць аб якім прапануе старшыня нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфганг Собатка".

"У сувязі з гэтым заявы аб тым, што наш рэгіён спаўзае ў невядомасць, павінны як мінімум суправаджацца прызнаннем аб тым, што палажэнне Хельсінкскага дакумента метадычна знішчаецца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, - дапоўніў беларускі парламентарый. - Як можна апеляваць палажэннем Хельсінкскага дакумента, калі краіны Захаду, перш за ўсё краіны НАТА, не хочуць выконваць яго краевугольны камень, звязаны з бяспекай. Нельга ажыццяўляць сваю бяспеку ва ўрон бяспецы суседа. Ад сябе яшчэ дабаўлю, што нельга таксама маскіраваць свае агрэсіўныя планы разважаннямі пра бяспеку. І асабліва алагічным выглядае заява брытанскага дэпутата, які прапанаваў выключыць Беларусь і Расію з гэтай арганізацыі. Няўжо вы настолькі ігнаруеце логіку, што не разумееце: выхад гэтых дзвюх краін будзе ў рэальнасці азначаць спыненне любога сэнсу для гэтай арганізацыі. Вы ў рэшце рэшт заўсёды можаце праводзіць свае міжсабойчыкі ў штаб-кватэры НАТА".

Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене. Яе ўзначальвае старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. Сёння беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у мерапрыемствах першага дня 22-га зімовага пасяджэння асамблеі: сумесным пасяджэнні трох агульных камітэтаў, а таксама пасяджэннях Агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі і па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Нягледзячы на правакацыі ўкраінскай дэлегацыі, Андрэю Савіных удалося выступіць на пасяджэнні Агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі