ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 чэрвеня 2021, 15:51

Савіных: АДКБ - важная састаўная частка сістэмы бяспекі ў Еўропе і Еўразіі ў цэлым

Андрэй Савіных. Фота з архіва
Андрэй Савіных. Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел у каардынацыйнай сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - членаў АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стварылі гэту міжнародную арганізацыю перш за ўсё ў мэтах забеспячэння калектыўнай бяспекі. Але ў рамках статутных дакументаў мы таксама каардынуем і знешнепалітычныя ініцыятывы. АДКБ з'яўляецца важнай састаўной часткай сістэмы бяспекі не толькі ў Еўропе, але і ў Еўразіі ў цэлым. Нараўне з ШАС, НАТА, ААН і АБСЕ, гэта структуры, якія якраз і прызначаны садзейнічаць павышэнню транспарэнтнасці пазіцый усіх краін і садзейнічаць урэгуляванню тых лакальных канфліктаў, якія ўзнікаюць па ўсім перыметры нашых краін", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы месяц плануецца правядзенне сесіі АБСЕ. "Дзе мы будзем прысутнічаць, выступаць з узгодненымі пазіцыямі, рабіць заявы, галасаваць па канкрэтных рашэннях і аказваць уплыў на змест тых дакументаў, якія будуць прыняты Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Каардынацыйная сустрэча нацэлена на тое, каб выпрацаваць агульныя падыходы і ўзгадніць нашы агульныя дзеянні. Дарэчы сказаць, яны датычацца не толькі пытанняў бяспекі, але і шэрага іншых, якія з'ўяўляюць важнасць, значнасць для нашых краін. Гэта процідзеянне ўмяшанню ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў, арганізацыя і каардынацыя дзейнасці нашых прадстаўнікоў у назіранні за выбарамі па ўсім рэгіёне, шэраг іншых пытанняў, звязаных з эфектыўным функцыянаваннем нашых арганізацый", - дадаў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі