Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 сакавіка 2022, 15:29

Саветнік кіраўніка офіса Зяленскага: другі раўнд перагавораў Украіны і Расіі адбудзецца вечарам 2 сакавіка

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая сустрэча ўкраінскай і расійскай дэлегацыі адбудзецца вечарам 2 сакавіка ў тым жа складзе, што і раней. Аб гэтым сёння заявіў саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Аляксей Арастовіч, паведамляе ТАСС.

"Другі раўнд перагавораў з Расіяй адбудзецца вечарам 2 сакавіка, дэлегацыі будуць у тым жа складзе", - працытаваў яго тэлеканал "Украіна-24".

Як паведамлялася БЕЛТА, першы раўнд расійска-ўкраінскіх перагавораў прайшоў 28 лютага на Прыпяці ў Гомельскай вобласці. Бакі на працягу пяці гадзін перагавораў вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намеціліся пэўныя рашэнні, і раз'ехаліся для кансультацый у свае сталіцы. Тады ж стала вядома пра магчымасць правядзення ў бліжэйшыя дні новай сустрэчы, на гэты раз ужо на польска-беларускай граніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі