Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2019, 18:35

Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД сфарміруе 29 студзеня парадак дня пасяджэння СМЗС

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае ў 2019 годзе пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску 29 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

Члены савета плануюць сфарміраваць праект парадку дня пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, намечанага на 5 красавіка ў Маскве. У прыватнасці, у яго ўключаны пытанні, што датычацца міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў, захавання і належнага догляду воінскіх пахаванняў і воінскіх помнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, развіцця супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў, узаемадзеяння ў гуманітарнай сферы і сферы барацьбы са злачыннасцю.

Чакаецца, што члены Савета пастаянных прадстаўнікоў таксама адобраць кандыдатуру кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах у парламент Малдовы, якія пройдуць 24 лютага.

Акрамя таго, перад пачаткам пасяджэння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі, прысвечанай пачатку старшынства Туркменістана ў СНД у 2019 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі