ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 верасня 2020, 17:31

Савет пастаянных прадстаўнікоў СНД абмеркаваў у Мінску падрыхтоўку да пасяджэнняў СМЗС і Савета кіраўнікоў дзяржаў

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД прайшло ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці абмеркавалі падрыхтоўку да чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія ў фармаце відэаканферэнцыі пройдуць 15 і 16 кастрычніка адпаведна, а таксама ўключанае ў парадак дня па ініцыятыве расійскага пастаяннага прадстаўніцтва пытанне аб падпісанні міжнародных дагавораў на гэтых пасяджэннях.

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі заслухалі і абмеркавалі інфармацыю аб практычным укладзе заснаваных у СНД базавых арганізацый, а таксама створаных пры іх саветаў ва ўзаемадзеянне ў Садружнасці. На пасяджэнні абмяркоўвалася таксама рэалізацыя Дагавора аб зоне свабоднага гандлю: адзначана неабходнасць далей устараняць гандлёвыя бар'еры паміж бакамі. Гэта павінна паслужыць адной з важнейшых умоў эканамічнага росту і развіцця ўзаемнага гандлю. Для яго лібералізацыі вырашана прадоўжыць маніторынг рэалізацыі палажэнняў дагавора і падрыхтоўку праекта Пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі.

Акрамя таго, члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмеркавалі вылучэнне кандыдатур ад краін СНД на пасады генеральнага сакратара і кіраўнікоў інстытутаў АБСЕ. Таксама размова ішла аб рэалізацыі мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж Выканаўчым камітэтам СНД і Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

На пасяджэнні ўзгоднены кандыдатуры кіраўнікоў місій наглядальнікаў ад Садружнасці на выбарах Прэзідэнта Таджыкістана 11 кастрычніка і Прэзідэнта Малдовы 1 лістапада. Місію ў Таджыкістане ўзначаліць старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў, а ў Малдове - яго першы намеснік Віктар Гумінскі.

Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД запланавана на 27 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі