Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 кастрычніка 2020, 15:42

Савет ЕЭК адобрыў прадастаўленне Кубе статусу наглядальніка пры ЕАЭС

30 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння адобрыў праект рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета аб прадастаўленні Кубе статусу дзяржавы-наглядальніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Канчатковае рашэнне будуць прымаць кіраўнікі дзяржаў саюза", - адзначылі ў ЕЭК.

Раней аб жаданні Кубы атрымаць статус дзяржавы-наглядальніка пры ЕАЭС быў праінфармаваны Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет. "Кіраўнікі дзяржаў даручылі правесці сумесныя кансультацыі з рэспублікай для ўдакладнення тэхнічных пытанняў і далейшых перспектыў супрацоўніцтва", - нагадалі ў прэс-службе.

24 верасня ЕЭК з афіцыйным візітам наведала дэлегацыя Кубы на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Рыкарда Кабрысасам Руісам. У час сумесных кансультацый намеснікі міністраў замежных спраў краін ЕАЭС заявілі аб безумоўнай падтрымцы ініцыятывы кубінскага боку. Як адзначыў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў, краіны саюза ўжо ўзаемадзейнічаюць з Кубай у рамках мемарандума, заключанага ў 2018 годзе. Але ёсць вялікае ўзаемнае жаданне нарошчваць супрацоўніцтва.

У ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Статус наглядальніка пры ЕАЭС мае Малдова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі