Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2022, 15:25

Савет Бяспекі ААН абмяркуе шляхі развіцця супрацоўніцтва з АДКБ

15 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась 16 лютага ў відэафармаце прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па тэме: "Супрацоўніцтва паміж ААН і рэгіянальнымі і субрэгіянальнымі арганізацыямі ў падтрымку міжнароднага міру і бяспекі: супрацоўніцтва паміж Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і Арганізацыяй Дагавора аб калектыўнай бяспецы". Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"У ходзе мерапрыемства плануецца абмеркаваць шляхі развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма арганізацыямі з улікам важкай ролі АДКБ у забеспячэнні бяспекі на еўразійскай прасторы, - адзначыў прэс-сакратар. - Маецца на ўвазе зрабіць акцэнт на процідзеянні тэрарыстычным і наркапагрозам, у тым ліку тым, што зыходзяць з тэрыторыі Афганістана, а таксама перспектывах падключэння АДКБ да міратворчай дзейнасці сусветнай арганізацыі".

Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам Расійскай Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі