20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакістан мае намер актывізаваць з Беларуссю абмен візітамі дзелавых колаў. Аб гэтым расказаў журналістам спікер Нацыянальнай асамблеі парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Сардар Аяз Садзік па выніках праведзеных 20 жніўня перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сардар Аяз Садзік лічыць, што беларуска-пакістанскі тавараабарот не адпавядае існуючаму патэнцыялу і неабходна прымаць усебаковыя меры па яго нарошчванні. Менавіта ў мэтах наладжвання больш цесных кантактаў паміж бізнесменамі і прадпрыемствамі дзвюх краін размова ідзе якраз аб актывізацыі абмену візітамі дзелавых колаў Беларусі і Пакістана.
"У кастрычніку бягучага года мы чакаем высокапастаўленую дэлегацыю з Беларусі, якая наведае Пакістан", - праінфармаваў ён.
Акрамя таго, спікер Нацыянальнай асамблеі парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан сказаў аб важнасці актывізацыі кантактаў з беларускімі калегамі па парламенцкай лініі.
"У рамках маёй другой кадэнцыі ў якасці спікера парламента Пакістан і Беларусь падпісаліі пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Мы павінны развіваць названы дагавор у мэтах актывізацыі гэтых сувязей", - лічыць ён.-0-