ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2021, 11:50

Сарачан: Беларусь заўсёды ставілася да Малдовы па-добраму і нават па-бацькоўску

Віктар Сарачан
Віктар Сарачан

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды ставілася да Малдовы па-добраму і нават па-бацькоўску. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат, які працаваў у Мінску з 2017 года і цяпер завяршае сваю місію ў Беларусі, прызнаўся, што за гэты час прааналізаваў і пераасэнсаваў двухбаковыя адносіны дзяржаў. "За 30 гадоў незалежнасці ніколі Беларусь не ставілася недружалюбна да Малдовы. Гэта было адкрыта, па-добраму, можа, нават па-бацькоўску", - сказаў ён.

Віктар Сарачан успомніў аб першых візітах Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона ў Беларусь і яго ўражаннях ад размоў з беларускім лідарам. "Вы былі як бацька для яго. Я дзякую вам за гэты вельмі важны крок, які вы зрабілі ў 2018 годзе, калі Дадон быў упершыню тут і па яго просьбе і па вашым указанні нам была аказана гуманітарная дапамога сельгастэхнікай, камунальнай. Гэта быў істотны крок для ўмацавання нашых адносін", - падкрэсліў дыпламат.

На яго думку, палітычныя адносіны Беларусі і Малдовы знаходзяцца на вельмі добрым узроўні, і Малдове трэба быць у дружбе і згодзе з такімі краінамі, як Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі