Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 кастрычніка 2020, 10:11

Саміт ШАС пройдзе 10 лістапада ў фармаце відэаканферэнцыі

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) адбудзецца 10 лістапада ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе ТАСС.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні далейшага ўмацавання і паглыблення ўзаемадзеяння ў рамках ШАС, у тым ліку ў кантэксце глабальных палітычных і сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі новай каранавіруснай інфекцыі.

Увагу ўдзеляць тэматыцы развіцця практычнага ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў ШАС у галіне палітыкі, бяспекі, гандлю і эканомікі, культурна-гуманітарных сувязей, нарошчвання намаганняў па паглыбленні палітычнага дыялогу, перш за ўсё ў інтарэсах забеспячэння стабільнасці на прасторы ШАС, павышэння эфектыўнасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, удасканалення каардынацыі на ключавых міжнародных пляцоўках.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, створаная ў 2001 годзе. Яе дзяржавамі-членамі з'яўляюцца Індыя, Казахстан, КНР, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан, Узбекістан. Яшчэ чатыры краіны маюць статус дзяржавы - наглядальніка пры ШАС, у тым ліку Беларусь, якая атрымала гэты статус у 2015 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі