Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 лістапада 2020, 18:54

Саміт АДКБ пройдзе 2 снежня ў анлайн-фармаце

30 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдзе 2 снежня пад старшынствам Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

СКБ упершыню пройдзе ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі, будзе задзейнічаны Цэнтр крызіснага рэагавання АДКБ. У мерапрыемстве прымуць удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, в.а. Прэзідэнта Кыргызстана Талант Мамытаў, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. У пасяджэнні таксама будзе ўдзельнічаць генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

"Члены СКБ абмяркуюць стан міжнароднай бяспекі і пытанні далейшага павышэння эфектыўнасці АДКБ, рэалізацыю рашэнняў сесіі Савета калектыўнай бяспекі і статутных органаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў міжсесіённы перыяд, а таксама развіццё і ўмацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва дзяржаў АДКБ. Чакаецца, што з інфармацыяй па гэтым пытанні выступіць старшыня Парламенцкай асамблеі АДКБ, старшыня Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін", - адзначыў прэс-сакратар.

У ходзе сесіі плануецца прыняцце дэкларацыі Савета калектыўнай бяспекі і заявы аб фарміраванні справядлівага і ўстойлівага светаўладкавання. Як чакаецца, будуць прыняты рашэнні СКБ АДКБ аб зацвярджэнні плана развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на 2021-2025 гады і новай антынаркатычнай стратэгіі дзяржаў АДКБ на 2021-2025 гады.

У парадак дня Савета калектыўнай бяспекі ўключаны праекты рашэнняў СКБ АДКБ, якія датычацца матэрыяльна-тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння Калектыўных сіл, а таксама дадатковых мер па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў дзяржаўнай улады дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. СКБ разгледзіць бюджэт арганізацыі на 2021 год.

З улікам старшынства Таджыкістана ў АДКБ у 2020-2021 гадах чакаецца, што Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон аб'явіць прыярытэты Рэспублікі Таджыкістан у наступным міжсесіённым перыядзе.

Усяго ў парадак дня пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ уключана больш за 20 пытанняў.

Напярэдадні, 1 снежня, адбудуцца пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АДКБ і Савета міністраў абароны АДКБ, якія таксама пройдуць у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі. На пасяджэннях СМЗС і СМА плануецца абмеркаваць пытанні, што выносяцца на сесію Савета калектыўнай бяспекі, а таксама развіццё ўзаемадзеяння АДКБ з ААН, удзел АДКБ у міратворчай дзейнасці пад эгідай ААН, выклікі і пагрозы ваеннай бяспецы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі