
21 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч сёння ў Маскве праводзіць сустрэчу з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мяркуецца, што бакі абмяркуюць ключавыя пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы ва ўмовах гібрыднага ўздзеяння Захаду супраць Беларусі і Расіі.
Перад сустрэчай па лініі апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Расіі сёння ў Маскве адбыліся кансультацыі па ключавых пытаннях бяспекі пад кіраўніцтвам намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Невяроўскага і намесніка сакратара Савета бяспекі Расіі Рашыда Нургаліева.
"Такія мерапрыемствы праходзяць штогод, ахопліваюць максімальна шырокі парадак дня ў сферы бяспекі і нацэлены на ўсебаковае ўмацаванне стратэгічнага партнёрства Беларусі і Расіі", - адзначылі ў дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.-0-