Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 студзеня 2021, 19:30

Саюзныя парламентарыі вызначылі методыку прыняцця мадэльных законаў у СД

21 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На праведзеным 20 студзеня пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце падведзены вынікі праведзеных 19-20 студзеня парламенцкіх слуханняў "Мадэльная заканатворчасць у Саюзнай дзяржаве", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Парламентарыі канстатавалі, што ў ходзе парламенцкіх слуханняў была вызначана методыка распрацоўкі і прыняцця Парламенцкім сходам мадэльных заканадаўчых актаў, а таксама разгледжаны прыярытэтныя сферы, якія патрабуюць мадэльнага рэгулявання, - адзначылі ў прэс-службе. - Сярод іх вылучаны: лічбавізацыя, забеспячэнне роўных правоў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі, абарона гістарычнай памяці, ахова нацыянальнай бяспекі і абарона суверэнітэту".

Выпрацаваныя на парламенцкіх слуханнях рэкамендацыі будуць дапрацаваны ў адпаведнасці з прапановамі, якія паступілі ад удзельнікаў.

У пасяджэнні камісіі, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, акрамя саюзных парламентарыяў прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі