Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 снежня 2018, 14:26

Саюзныя парламентарыі наступную сесію правядуць у Беларусі

22 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Наступная, 56-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе на беларускай тэрыторыі. Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу, спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, закрываючы сёння ў Маскве 55-ю сесію саюзнага парламенцкага органа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапануецца правесці чарговую 56-ю сесію ў Беларусі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён дадаў, што канкрэтнае месца і дата яе правядзення будуць вызначаны дадаткова саветам Парламенцкага сходу.

Галоўным пытаннем сесіі, якая завяршылася ў Маскве, стала прыняцце бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2019 год. Акрамя гэтага, саюзныя парламентарыі прынялі шэраг іншых бюджэтных рашэнняў, план міжнароднай дзейнасці і план-графік работы Парламенцкага сходу ў 2019 годзе. На "ўрадавай гадзіне" была заслухана інфармацыя аб ходзе фарміравання і функцыянавання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы, а таксама па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі