Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 красавіка 2019, 12:56

Саюзныя парламентарыі маюць намер прымяніць мадэльную заканатворчасць у СД

8 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце пройдзе 16 красавіка ў Суздалі (Расія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Саюзныя парламентарыі сумесна з кіраўнікамі аддзялення па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва і права Навукова-кансультатыўнага савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі разгледзяць пытанне аб выкарыстанні ў рамках Саюзнай дзяржавы патэнцыялу мадэльнай заканатворчасці", - адзначылі ў прэс-службе.

Раней дэпутаты - члены Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце вывучылі вопыт прымянення мадэльнай заканатворчасці на прыкладзе функцыянавання розных інтэграцыйных аб'яднанняў. "Па выніках разгляду пытання было вырашана прадоўжыць абмеркаванне з улікам меркаванняў усіх камісій Парламенцкага сходу і профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі. Адпаведныя рашэнні камісій Парламенцкага сходу і меркавання органаў выканаўчай улады паступілі ў Камісію Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце для далейшага разгляду", - праінфармавалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі