Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2021, 14:47

Саюзныя парламентарыі абмяркуюць праекты ў сацыяльнай сферы на 2022 год

28 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Работа па падрыхтоўцы новых праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры, адукацыі і спорту будзе разгледжана на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Мерапрыемства пройдзе 4 чэрвеня ў расійскім Суздалі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Парламентарыі абмяркуюць перспектывы стварэння і рэалізацыі сумесных праграм і мерапрыемстваў у сацыяльнай сферы, правядзенне якіх будзе фінансавацца з бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2022 годзе, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Таксама плануецца разгледзець ход работы па выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2021 годзе. Акрамя таго, дэпутаты падвядуць вынікі і зацвердзяць рэкамендацыі 63-га пасяджэння пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы (тэма пасяджэння - "Гісторыка-патрыятычны турызм як эфектыўны сродак выхавання дзяцей і моладзі Саюзнай дзяржавы")".

Да ўдзелу ў пасяджэнні камісіі запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў адукацыі, спорту і культуры Беларусі і Расіі. "У рамках візіту саюзных парламентарыяў ва Уладзімірскую вобласць плануецца сустрэча з кіраўніцтвам адміністрацыі і заканадаўчага сходу рэгіёна", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі