19 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы і абароне адбудзецца 26 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
"Дэпутаты абмяркуюць пытанні заканадаўчага рэгулявання дзейнасці па процідзеянні замежнаму ўмяшанню праз некамерцыйныя арганізацыі, што фінансуюцца з-за мяжы, - адзначылі ў прэс-службе. - Таксама плануецца разгляд ходу распрацоўкі і ўзгаднення канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы".
Акрамя таго, на парадку дня пасяджэння - абмеркаванне ходу распрацоўкі праграм Саюзнай дзяржавы па пытаннях дзейнасці Камісіі Парламенцкага сходу па бяспецы і абароне.
Да ўдзелу ў пасяджэнні запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі.-0-