Фота з архіва
13 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя пройдзе 20 сакавіка ў Калінінградзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
"Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць прапановы па гарманізацыі заканадаўстваў Беларусі і Расіі ў частцы рэалізацыі новых мер падтрымкі сем'яў з дзецьмі, уключаючы практыку ўкаранення карпаратыўнага дэмаграфічнага стандарту з улікам рэгіянальных практык на прыкладзе Калінінградскай вобласці. Таксама будуць разгледжаны арганізацыйна-прававыя асновы сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі маладых інвалідаў", - расказалі ў прэс-службе.
Парламентарыі падвядуць вынікі выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2025 год па пытаннях, падведамных камісіі, прааналізуюць вынікі правядзення мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы "Фестываль творчасці інвалідаў "Разам мы зможам больш" і "Арганізацыя санаторна-курортнага лячэння ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і баявых дзеянняў" у 2025 годзе, а таксама разгледзяць ход падрыхтоўкі да іх рэалізацыі ў 2026-2027 гадах.
У парадку дня пасяджэння - вывучэнне перадавога вопыту рэалізацыі рэгіянальнага праекта "Старэйшае пакаленне", які прадставіць Калінінградская вобласць, і абмеркаванне ходу падрыхтоўкі да правядзення Саюзнага злёту грамадзян старэйшага пакалення "Мы - за актыўнае даўгалецце" ў 2026-2027 гадах. Акрамя таго, будзе разгледжана пытанне аб распрацоўцы мерапрыемства "Культурныя сталіцы Саюзнай дзяржавы" на 2027 год.
Да ўдзелу ў пасяджэнні запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў культуры, працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Расіі.-0-