ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 красавіка 2022, 09:00

Ржавускі: Беларусь і Індыя гатовы вывесці двухбаковае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень

Фота mfa.gov.by
Фота mfa.gov.by

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Андрэй Ржавускі ўручыў дзяржаўнаму міністру замежных спраў Індыі Мінакашы Лекхі віншавальнае пісьмо ад імя кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Індыі.

Пасланне ўручана з нагоды святкавання 30-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя. У сваю чаргу ў адпаведнасці з дыпламатычнай практыкай пасол Індыі ў Беларусі Алок Раджан Джа ўручыць віншавальнае пісьмо індыйскага кіраўніка знешнепалітычнага ведамства свайму беларускаму калегу пасля вяртання ў Беларусь.

Андрэй Ржавускі адзначыў, што за апошнія 30 гадоў адносіны паміж Беларуссю і Індыяй развіваюцца на аснове прынцыпаў узаемаразумення і ўзаемапавагі. Беларусь і Індыя пры зладжанай рэалізацыі ўсіх сумесных планаў гатовы ўжо ў самы бліжэйшы час вывесці двухбаковае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень.

Дзяржаўны міністр Мінакашы Лекхі пацвердзіла трываласць беларуска-індыйскай дружбы і шчыра пажадала Беларусі поспехаў і дабрабыту.

Па выніках сустрэчы дыпламаты выказалі ўзаемнае задавальненне дружалюбным і канструктыўным характарам супрацоўніцтва, адзначылі прыхільнасць да далейшага пашырэння ўзаемадзеяння па розных напрамках і зверылі гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі