Фота з архіва
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24" расказаў аб інтэграцыйных планах Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.
Максім Рыжанкоў адзначыў, што 28 саюзных праграм, якія былі прыняты Беларуссю і Расіяй у 2021 годзе і выкананы да канца 2024 года, сталі асновай для выбудоўвання супрацоўніцтва і выпрацоўкі адзіных стандартаў у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, энергетыцы і іншых сферах.
"На падставе гэтых праграм распрацаваны комплекс з 310 праектаў на 2024-2026 гады. Гэта альбо праекты па стварэнні нейкага прадукту, альбо рашэнні па фарміраванні базы, цэнтра, прадпрыемства і гэтак далей. З іх крыху больш за 100 ужо выканана, гэта значыць фактычна 33 працэнты. Астатнія ў стадыі рэалізацыі", - расказаў міністр.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама нагадаў, што ў Саюзнай дзяржаве распрацавана стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця да 2035 года. У адпаведнасці з ёй рэалізуюцца сумесныя навуковыя распрацоўкі ў галіне электратранспарту, касмічных і ІТ-тэхналогій, вытворчасці мікрасхем.
Акрамя таго, дадаў Максім Рыжанкоў, Беларусь і Расія абмяркоўваюць фарміраванне адзінага брэнда для тавараў, якія вырабляюцца ў абедзвюх краінах, стварэнне адзінага рынку энерганосьбітаў і аднолькавых умоў для работы суб'ектаў гаспадарання, далейшую сінхранізацыю правоў грамадзян, сумеснае процідзеянне недружалюбным мерам.
Усе гэтыя пытанні прадметна разглядае Група высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якую ўзначальваюць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой і віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Авярчук.-0-