Саджад Хайдэр Хан і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС
31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 30 снежня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі Саджадам Хайдэрам Ханам у сувязі з завяршэннем пакістанскім дыпламатам сваёй місіі ў нашай краіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень беларуска-пакістанскіх сувязей, акцэнтавалі ўвагу на выніках супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.
Былі абмеркаваны планы работы на 2025 год, уключаючы візіт у адказ прэм'ер-міністра Пакістана ў Беларусь, а таксама правядзенне шэрага мерапрыемстваў гандлёва-эканамічнага характару. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі ўсяго комплексу двухбаковых адносін.
Міністр падзякаваў паслу за асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-пакістанскіх адносін, намаганні па актывізацыі палітычных кантактаў і пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей.-0-