28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 28 лютага правёў сустрэчу з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Расулам Багіравым і кіраўнікамі агенцтваў ААН, акрэдытаваных у Беларусі (ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА, СААЗ, УВКБ ААН, МАМ). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі шматгадовы плённы характар супрацоўніцтва Беларусі і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, абмяняліся меркаваннямі аб прыярытэтах праграмнай дзейнасці агенцтваў ААН у нашай краіне і намецілі планы на будучыню, уключаючы падрыхтоўку рамачных праграм супрацоўніцтва Беларусі і ААН на перыяд да 2030 года, а таксама мерапрыемствы па святкаванні 80-годдзя арганізацыі, што адзначаецца ў гэтым годзе.
Субяседнікі грунтоўна абмеркавалі ўвесь комплекс напрамкаў супрацоўніцтва па лініі кампетэнцыі агенцтваў ААН і рэалізацыю ў краіне адпаведных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Міністр замежных спраў падкрэсліў, што Беларусь як краіна - заснавальніца ААН не можа застацца ў баку ад святкавання 80-гадовага юбілею арганізацыі. Такі "паважны" ўзрост ААН накладае на яе дзяржавы-члены сур'ёзную адказнасць - неабходна зберагчы арганізацыю як сістэмаўтваральны кампанент шматбаковых адносін, а ва ўмовах узрослага канфліктнага патэнцыялу і ўсё большай глабальнай палярызацыі трэба адрадзіць дух арганізацыі.
Максім Рыжанкоў адзначыў, што святкаванне 80-годдзя ААН пройдзе ў Беларусі паралельна з маштабнымі ўрачыстымі мерапрыемствамі, прысвечанымі 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, а таксама роля Беларусі ў фарміраванні архітэктуры пасляваеннага светаўладкавання непарыўна звязаны.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне міністрам замежных сраў і пастаянным каардынатарм ААН плана сумесных мерапрыемстваў па святкаванні ў Рэспубліцы Беларусь 80-годдзя стварэння ААН.
План распрацаваны МЗС Беларусі сумесна з Краінавай камандай ААН і ўключае мерапрыемствы, якія пройдуць па ўсёй краіне на працягу юбілейнага года і будуць прымеркаваны да знакавых міжнародных дзён.-0-

Фота Хрысціны Аксёнавай