5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў па даручэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі 6-7 ліпеня наведае Федэратыўную Рэспубліку Бразілія для ўдзелу ў саміце кіраўнікоў дзяржаў БРІКС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Упершыню Беларусь прыме ўдзел у мерапрыемстве на высокім узроўні пасля атрымання ў студзені 2025 года статусу дзяржавы - партнёра пры аб'яднанні.
Праграмай візіту прадугледжаны выступленні кіраўніка беларускай дэлегацыі на пашыраных пасяджэннях з удзелам лідараў дзяржаў БРІКС, а таксама двухбаковыя кантакты з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў краін аб'яднання.
"Асаблівая ўвага будзе ўдзелена тэматыцы глабальнага супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя, змянення клімату, кіравання тэхналогіямі штучнага інтэлекту ў рамках прыярытэтаў бразільскага старшынства ў БРІКС", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.
Чакаецца абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і перспектывах удзелу Беларусі ў ініцыятыўных фарматах БРІКС на прынцыпах раўнапраўя, шматбаковасці і ўзаемнай павагі.-0-