Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларусь навесілі мільён ярлыкоў у галіне правоў чалавека. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы 24 лютага ў Жэневе на сегменце высокага ўзроўню 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), паведамляе БЕЛТА.
"Пачну сваё выступленне вельмі нетыпова для прадстаўніка краіны, на якую навесілі мільён ярлыкоў у галіне правоў чалавека. Але я пастараюся вельмі зразумела растлумачыць усю абсурднасць любых абвінавачванняў адносна Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Міністр выказаў меркаванне: "Краіна павінна станавіцца з кожным годам больш бяспечнай, моцнай і квітнеючай".
"Скажыце, калі ў краіне грамадзяне жывуць пад мірным небам, адчуваюць сябе ў поўнай бяспецы, не баяцца, што іх застрэляць з аўтамата або саб'е грузавік, якім кіруе фанатык. Калі яны не баяцца за жыццё сваіх дзяцей, калі тыя ідуць у школу або гуляюць у двары. Калі яны маюць работу і дастатковую зарплату ў тым ліку, каб не эканоміць на прадуктах харчавання, на чыстай вадзе, ацяпленні жылля і электрычнасці. Калі ўжываюць якасныя натуральныя (organic) прадукты. Палітычна дасведчаныя і актыўныя. Дабаўце да гэтага бясплатныя дзіцячыя сады, сярэднюю і вышэйшую адукацыю і ахову здароўя. Ці могуць быць у такой краіне фундаментальныя праблемы з правамі чалавека, як гэта ўсё разумее большасць з нас?" - завяршыў пытаннем шэраг пералічэнняў Максім Рыжанкоў.
"Усё вышэй пералічанае ж і ёсць асноўныя правы чалавека, сярод якіх галоўнае - права на жыццё. Дык вось гэта ўсё - сучасная Беларусь, якую ведаем мы, беларусы, ведаюць тыя, хто хоць раз бываў у нас. Хто захоча наведаць Беларусь, убачаць гэта на ўласныя вочы. Вядома, у нас не ўсё гладка. Але ўсё, што я сказаў вышэй пра нас, - праўда. У якасці пацвярджэння: згодна з Міжнародным дакладам па выкананні Мэт устойлівага развіцця, Беларусь ужо датэрмінова дасягнула чатырох мэт: ліквідацыя галечы, чыстая вада і санітарыя, змяншэнне няроўнасці і захаванне экасістэм сушы".-0-