Фота з архіва
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асобныя краіны адчулі перамогу ў халоднай вайне і сталі грэбаваць прынцыпам роўнай бяспекі. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў 26 лютага ў Жэневе ў час удзелу ў сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі ААН па раззбраенні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Чаму на змену парадыгме раззбраення і бяспекі, заснаванй на даверы, супрацоўніцтве, прыйшла канфрантацыя і новая гонка ўзбраенняў? Адказ відавочны. Таму што, бадай, і гэта самае галоўнае, асобныя краіны адчулі перамогу ў халоднай вайне, сталі грэбаваць прынцыпам роўнай і непадзельнай бяспекі і высакамерна ігнараваць законныя заклапочанасці іншых краін", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, усё гэта стала трыгерам беспрэцэдэнтнай эскалацыі міждзяржаўных супярэчнасцей. Прывяло да паралічу Канферэнцыі па раззбраенні, дэмантажу ключавых дамоўленасцей у сферы раззбраення і кантролю над узбраеннямі.
"Гэта ў тым ліку вылілася і ў канфлікт ва Украіне, які праецыруецца не толькі на Еўрапейскі рэгіён, але і прывёў да абвастрэння крызісаў, у тым ліку эканамічных, у іншых рэгіёнах свету", - звярнуў увагу міністр.-0-