Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2020, 12:30

Рыхтуецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Украіны ў Беларусь

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал сустрэўся з віцэ-прэм'ерам Украіны і старшынёй украінскай часткі міжурадавай Беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Аляксеем Рэзнікавым, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

У ходзе праведзенага канструктыўнага дыялогу абмеркаваны ход падрыхтоўкі да афіцыйнага візіту Прэзідэнта Украіны ў Беларусь і да ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, а таксама пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Ігар Сокал праінфармаваў Аляксея Рэзнікава аб выніках другога пасяджэння беларускага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІІ Форуму рэгіёнаў, які адбыўся 24 ліпеня ва ўрадзе Беларусі.

Бакі падкрэслілі нацэленасць на выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей на вышэйшым і высокім узроўнях і прадаўжэнне прадметнай работы па падрыхтоўцы важкага пакета дамоўленасцей па выніках гэтых знакавых для міждзяржаўных адносін мерапрыемстваў.

У прыярытэце - сумесная работа па найхутчэйшаму аднаўленню аб'ёмаў узаемнага тавараабароту, скарачэнне якога выклікана пандэміяй COVID-19.

Субяседнікі пагадзіліся, што другая палавіна 2020 года будзе насычана двухбаковымі мерапрыемствамі, у сувязі з чым абмеркавалі алгарытм далейшага ўзаемадзеяння і намецілі графік маючых адбыцца беларуска-ўкраінскіх кантактаў.

Сярод удзельнікаў сустрэчы таксама быў кіраўнік украінскай дыпмісіі ў Беларусі Ігар Кізім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі