ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 мая 2022, 09:37

Рыбакоў: Захад шукае прычыну для санкцый, прыкрываючыся сітуацыяй ва Украіне

Валянцін Рыбакоў. Фота з архіва
Валянцін Рыбакоў. Фота з архіва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія краіны, прыкрываючыся падзеямі ва Украіне, заняты пошукам прычын для ўсё новых і новых аднабаковых санкцый. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, выступаючы на пасяджэнні Савета Бяспекі Сусветнай арганізацыі па тэме канфліктаў і харчовай бяспекі, паведамляе БЕЛТА.

"Шкадуем, што нават у цяперашніх умовах аўтары абмежаванняў заняты пошукам прычын для ўвядзення новых санкцый, паралельна прыкрываючыся канфліктам ва Украіне як крыніцай усіх бед чалавецтва, забываючы пра шматлікія канфлікты ў іншых рэгіёнах свету", - адзначыў Валянцін Рыбакоў.

Ён падкрэсліў, што "задоўга да падзей ва Украіне, калі адносна Беларусі ўводзіліся санкцыі, паколькі Захаду не спадабаліся вынікі нашых прэзідэнцкіх выбараў, адной з прычын для іх было нібыта запатрабаванне на санкцыі з боку народа Беларусі". "Падавалася, што санкцыі прынясуць свабоду народу Беларусі, што санкцыі - гэта і ёсць свабода, санкцыі вызваляюць", - сказаў ён.

"Мы ўжо чулі нешта падобнае раней, праўда, замест слова "санкцыі" выкарыстоўвалася слова "праца". Праца вызваляе. Упэўнены, што гэту фразу, напісаную на ўваходзе ў канцэнтрацыйныя лагеры, арганізаваныя нацыстамі, прысутныя ў гэтай зале яшчэ не забылі. І мы таксама яе ніколі не забудзем", - адзначыў Валянцін Рыбакоў.

Генеральны сакратар ААН, а таксама кампетэнтныя міжнародныя арганізацыі, уключаючы Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю, Сусветную харчовую праграму, Сусветную гандлёвую арганізацыю, Сусветны банк, Міжнародны валютны фонд - усе ў адзін голас гавораць пра згубны ўплыў аднабаковых абмежавальных мер і санкцый на міжнародную харчовую бяспеку. Яшчэ ў лістападзе 2021 года Сусветны банк паведамляў аб негатыўных эфектах ад уведзеных ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай санкцый адносна беларускіх калійных угнаенняў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не раз папярэджваў сусветную супольнасць аб згубнасці ўвядзення санкцый адносна беларускай калійнай галіны і прадуктаў харчавання. Гэтыя перасцярогі кіраўніка беларускай дзяржавы данеслі да Генеральнай асамблеі і Савета Бяспекі ААН.

"Але аўтары такіх санкцый не гатовы былі слухаць тады і не слухаюць цяпер ні міжнародныя інстытуты, ні экспертаў, ні прадстаўнікоў краін, дзе голад і недаяданне пагражаюць выжыванню нацый, - адзначыў Валянцін Рыбакоў. - У выніку, як канстатуе Сусветны банк, індэкс цэн на сельгаспрадукцыю да мая 2022 года вырас на 43 працэнты ў параўнанні з мінулым годам, а кожны дадатковы працэнтны пункт росту цэн на прадукты харчавання прывядзе да дадатковых 10 млн чалавек, якія апынуцца ва ўмовах крайняй беднасці. Сёння генеральны сакратар ААН адзначыў павышэнне цэн на базавыя прадукты харчавання (staple foods) на 30 працэнтаў, што нясе прамую пагрозу людзям у краінах Афрыкі і Блізкага Усходу".

Паводле слоў пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН, аўтарам аднабаковых абмежаванняў пара сур'ёзна задумацца над сваёй палітыкай, комплексна і гібка падысці да яе карэкціроўкі, адмовіўшыся ад палітычных прадузятасцей. Яшчэ не позна прыняць правільныя рашэнні, упэўнены пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН.

"Мы згодны з заклікам генеральнага сакратара ААН аб неабходнасці адмовы ад санкцый і рэінтэграцыі вытворчасці прадуктаў харчавання і ўгнаенняў у Беларусі ў сусветныя рынкі. Гэта стане важным крокам на шляху забеспячэння міжнароднай харчовай бяспекі. Са свайго боку Беларусь гатова працаваць з усімі зацікаўленымі бакамі і разгледзець любыя канструктыўныя прапановы таксама без якіх-небудзь палітычных прадузятасцей", - адзначыў Валянцін Рыбакоў.

Беларусь будзе і далей рабіць усё магчымае для падтрымання пачатага намаганнямі Прэзідэнта Беларусі дыялогу для хутчэйшага спынення канфлікту ва Украіне і гатова ўнесці свой уклад у глабальную харчовую бяспеку, дадаў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН. Аўтараў санкцый ён яшчэ раз заклікаў пачуць голас міжнароднай супольнасці і спыніць прымяненне гэтага разбуральнага механізма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі