Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 лютага 2022, 18:02

Русаковіч аб рэферэндуме: палітычная трансфармацыя ў Беларусі ідзе ў планавым рэжыме

24 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Палітычная трансфармацыя ў Беларусі ідзе ў планавым рэжыме. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Андрэй Русаковіч сёння ў час відэамоста паміж Мінскам, Масквой і Нур-Султанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Палітычная трансфармацыя ідзе ў планавым рэжыме: рэферэндум выходзіць на сваю заключную стадыю, 27 лютага будзе ўжо вырашальны дзень галасавання, - сказаў Андрэй Русаковіч. - Усё праходзіць дастаткова арганізавана, спакойна, у рамках дзеючага заканадаўства, ёсць наглядальнікі з краін СНД і структур постсавецкай прасторы. У цэлым чакаецца, што тыя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, якія вынесены на рэферэндум, будуць адобраны і краіна атрымае новы імпульс для палітычнага і эканамічнага развіцця".

Ён падкрэсліў: пытанні палітычнай трансфармацыі цяпер набылі ключавое значэнне на ўсёй еўразійскай прасторы. "Дынаміка развіцця сітуацыі на постсавецкай прасторы, як мы бачым, вельмі высокая, - адзначыў парламентарый. - І сёння мы можам гаварыць, што, па сутнасці, надыходзіць у нейкай ступені новая геапалітычная рэальнасць, якую трэба ўлічваць пры планаванні нашых інтэграцыйных працэсаў".

Андрэй Русаковіч заявіў, што для Беларусі важны ўсе інтэграцыйныя арганізацыі, якія сфарміраваліся на постсавецкай прасторы ў апошнія 30 гадоў. "Мы даволі добра працуем у рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, СНД, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, - сказаў ён. - У кантэксце тых падзей, новай геапалітычнай рэальнасці, у якой мы знаходзімся цяпер, напэўна, стаіць задача аб новай якасці інтэграцыі. І тут асноўныя пытанні павінны быць сканцэнтраваны на паглыбленні інтэграцыі і, магчыма, на яе ўзмацненні ў аспекце адаптацыі да ўсіх знешніх выклікаў і рызык".

"Вядома, нашы задачы ў большай ступені будуць зрушаны цяпер у кантэкст ажыццяўлення калектыўнай бяспекі: асноўную ролю для Беларусі будуць адыгрываць Саюзная дзяржава і Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Але што датычыцца эканамічнай сферы, то тут для Беларусі прыярытэтам з'яўляецца рэалізацыя тых рашэнняў, якія прыняты ў рамках Саюзнай дзяржавы і якія накіраваны на збліжэнне нашых эканомік па формуле "дзве краіны - адна эканоміка", уніфікацыю і фарміраванне адзіных палітык. Таму што мы разам павінны быць мацней па ўсіх параметрах нашага развіцця, каб стварыць дастаткова магутны рэгіянальны цэнтр сілы", - дадаў Андрэй Русаковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі