Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Румас: вынікі інтэграцыі ў СД відавочныя і бясспрэчныя

Палітыка 20.11.2019 | 09:00
Сяргей Румас
Сяргей Румас

20 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Вынікі беларуска-расійскай інтэграцыі відавочныя і бясспрэчныя. Аб гэтым 19 лістапада заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках больш як сямігадзінных перагавораў у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці пацвярджэння сваіх слоў Сяргей Румас назваў роўныя правы грамадзян Беларусі і Расіі, адзіную міграцыйную прастору, адсутнасць пагранічнага кантролю. Паводле яго слоў, дагаворная база беларуска-расійскага супрацоўніцтва складае больш як 300 міждзяржаўных дагавораў і пагадненняў, якія ахопліваюць практычна ўсе сферы. Разам з тым ён падкрэсліў, што бакам трэба будзе прыняць важныя рашэнні па развіцці інтэграцыі ў паліўна-энергетычным комплексе, фінансава-крэдытнай сферы, транспартнай сістэме. "Менавіта трэку саюзнай інтэграцыі на доўгатэрміновую перспектыву мы ўдзялілі сёння асноўную ўвагу", - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі.

"Мы сапраўды рушылі наперад на гэтым шляху і па нявырашаных пытаннях далі дадатковыя даручэнні органам кіравання", - паведаміў ён.

Сяргей Румас выказаў упэўненасць, што на маючым адбыцца пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе дадзены старт новаму этапу будаўніцтва СД.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.