ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 снежня 2019, 09:11

Румас правядзе сустрэчу з Мядзведзевым у Сочы

Фота з архіва
Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас накіруецца сёння з рабочым візітам у Сочы, дзе сустрэнецца са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Запланаваны сустрэчы ў фармаце сам-насам і з удзелам урадавых дэлегацый.

Асноўнай тэмай абмеркавання стануць інтэграцыйныя дарожныя карты.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні Саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы 31 дарожнай карты для рэалізацыі гэтай праграмы. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка 20 лістапада паведамляў, што бакі поўнасцю ўзгаднілі 21 дарожную карту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі