Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 жніўня 2019, 13:03

Румас накіраваўся ў Кыргызстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас накіраваўся сёння з рабочым візітам у Кыргызстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага ўрада 9 жніўня прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе ў горадзе Чалпон-Ата.

У вузкім складзе плануецца разгледзець вопыт стварэння наднацыянальных кампаній у сусветных інтэграцыйных аб'яднаннях і падыходы па фарміраванні еўразійскіх кампаній, нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў - членаў ЕАЭС і іншыя пытанні.

Сярод тэм для абмеркавання ў шырокім складзе - канцэпцыя трансгранічнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння, сумесныя прагнозы развіцця АПК, балансы попыту і прапанавання дзяржаў - членаў ЕАЭС па сельгаспрадукцыі, прадуктах харчавання, ільновалакне, гарбарнай сыравіне, бавоўнавым валакне і воўне на 2019-2020 гады, праект "Еўразійская сетка прамысловай кааперацыі, субкантрактацыі і трансферу тэхналогій". Будзе вызначаны час і месца правядзення чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі