Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2019, 19:23

Румас і Мядзведзеў шэсць гадзін абмяркоўваюць інтэграцыйныя дарожныя карты

19 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Шэсць гадзін прадаўжаюцца перагаворы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева, якія праходзяць сёння ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўная тэма перагавораў - праекты інтэграцыйных дарожных карт. Абмеркаванне праходзіць у розных фарматах: сам-насам, з удзелам членаў дэлегацый дзвюх краін. Закраналася гэта тэма і на праведзеным пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

"Ідзе работа, нацэленая на рэзультат", - заявілі ў прэс-службе ўрада РФ, каменціруючы зацяжны характар перагавораў.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Цяпер бакам неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі гэтай праграмы. Урады Беларусі і РФ плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт да 1 снежня. Дарожныя карты будуць падпісвацца кіраўнікамі дзяржорганаў, праграма дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора - на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі