Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2020, 09:33

Румас і Мядзведзеў правялі тэлефонную размову

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з намеснікам старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым адбылася 16 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Савеце Міністраў Беларусі.

У час размовы Сяргей Румас падзякаваў Дзмітрыю Мядзведзеву за сумесную плённую працу на пасадзе старшыні ўрада Расіі, а таксама адзначыў, што высока цэніць яго асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскага ўзаемадзеяння і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама выказаў упэўненасць, што ўласцівыя Дзмітрыю Мядзведзеву кіраўніцкі талент і палітычная дальнабачнасць будуць і ў далейшым служыць вырашэнню актуальных задач, накіраваных на пабудову моцнай і незалежнай Расіі, а таксама ўмацаванню разумення і даверу паміж нашымі брацкімі народамі.

Сяргей Румас ад усёй душы пажадаў Дзмітрыю Мядзведзеву моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў на новай адказнай дзяржаўнай пасадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі