Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 ліпеня 2021, 18:41

"Родная, шчырая, старажытная" - беларускія паслы запусцілі флэш-моб "Люблю Беларусь"

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да Дня Незалежнасці Беларусі Міністэрства замежных спраў сумесна з беларускімі дыпламатычнымі місіямі запусціла ў сацыяльных сетках флэш-моб-віншаванне "Люблю Беларусь", паведамляе БЕЛТА.

Беларускія паслы, знаходзячыся побач са значнымі славутасцямі краін сваёй дыпламатычнай місіі, падзяліліся думкамі і асацыяцыямі пра Радзіму. Відэа размешчана ў афіцыйных акаўнтах МЗС Беларусі ў Facebook і Twitter.

"Родная", "шчырая", "старажытная", "шматпакутная", "прыгожая", "васільковая", "самабытная", "незалежная", "цікавая" - гэта толькі частка агучаных прыметнікаў, якія апісваюць Беларусь.

"Беларуская дыпламатычная сям'я кажа разам: "Люблю Беларусь!" - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі