Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 ліпеня 2017, 12:18

Рэзалюцыя па Усходняй Еўропе выключана з Мінскай дэкларацыі

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзалюцыя па Усходняй Еўропе выключана з Мінскай дэкларацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэзалюцыя была ўключана ў праект Мінскай дэкларацыі і выклікала актыўнае абмеркаванне сярод парламентарыяў. Па выніках галасавання галасы падзяліліся пароўну - 43 чалавекі прагаласавалі "супраць" і столькі ж "за". У адпаведнасці з рэгламентам было прынята рашэнне не ўключаць рэзалюцыю ў Мінскую дэкларацыю.

Удзельнік сесіі старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Варанецкі ў ходзе дэбатаў падкрэсліў, што "рэзалюцыя вельмі непрафесіянальная, некампетэнтная, канфрантацыйная".

Супраць рэзалюцыі акрамя Беларусі прагаласавалі Азербайджан, Арменія, Расія, Швейцарыя і шэраг іншых краін.

Летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску завяршылася прыняццем Мінскай дэкларацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі