Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 мая 2019, 12:42

Рэспубліка Карэя разлічвае на інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва з Беларуссю - пасол

20 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Рэспубліка Карэя разлічвае на больш інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю. Аб гэтым заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя Тхэ Чжун Ёль, які сёння ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Дыпламат адзначыў важнасць таго, што з самага пачатку ўстанаўлення дыпламатычных адносін у 1992 годзе двухбаковыя сувязі маюць дружалюбны характар. Пры гэтым пасол выказаў думку, што значным фактарам з'яўляецца ўзаемаразуменне паміж народамі Беларусі і Рэспублікі Карэя, якое пастаянна ўмацоўваецца. "Калі ёсць разуменне адзін аднаго, то гэта добрая аснова для выбудоўвання кантактаў па ўсіх напрамках", - сказаў Тхэ Чжун Ёль.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ў ходзе размовы з паслом Рэспублікі Карэя пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат заявіў аб зацікаўленасці ў тым, каб Рэспубліка Карэя была больш шырока прадстаўлена ў Беларусі.

Тхэ Чжун Ёль падкрэсліў, што пастараецца зрабіць усё неабходнае для рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі