Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 кастрычніка 2020, 18:07

Рэкамендацыі Еўрапарламента накіраваны супраць народа Беларусі - Савіных

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапанаваныя ў рэкамендацыях Еўрапарламента дзеянні накіраваны супраць народа Беларусі. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у сувязі з прыняццем Еўрапарламентам рэкамендацый Еўрапейскаму савету, Еўрапейскай камісіі і Высокаму прадстаўніку Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозэпу Барэлю па пытаннях адносін з Беларуссю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

"Мы вымушаны са шкадаваннем канстатаваць, што рэкамендацыі Еўрапарламента па пытанні адносін з Беларуссю прадаўжаюць бесперспектыўны курс на стварэнне новых перашкод на шляху нармалізацыі ўзаемадзеяння Беларусі са структурамі Еўрапейскага саюза, - сказаў Андрэй Савіных. - Мы разглядаем гэты дакумент як прыклад недарэчнага і тэндэнцыйнага палітыканства, што мяжуе з умяшаннем ва ўнутраныя справы краіны. Заклікі да пашырэння абмежавальных мер у адносінах да Беларусі, а таксама прапануемыя абмежаванні на доступ на рынак ЕС асобных катэгорый тавараў з Беларусі з'яўляюцца грубай спробай эканамічнага націску на суверэнную дзяржаву".

Парламентарый са шкадаваннем канстатуе, што нават рэгіянальнае ўзаемадзеянне ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 становіцца аб'ектам атакі еўрадэпутатаў. "Для нас відавочна, што ўсе прапанаваныя ў рэкамендацыях дзеянні накіраваны перш за ўсё супраць народа Беларусі. Яны маюць на мэце нанясенне шкоды максімальнай колькасці беларускіх грамадзян, - адзначыў ён. - Асабліва глыбокае шкадаванне выклікаюць спробы Еўрапарламента сфарміраваць памылковае ўяўленне пра ваенныя пагрозы, якія нібыта зыходзяць ад Беларусі. У сувязі з неналежнымі дзеяннямі Еўрапарламента мы хочам адкрыта заявіць, што знешняя палітыка Беларусі грунтуецца на прынцыпе міралюбнасці і нацэлена на фарміраванне зоны стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне".

Андрэй Савіных падкрэсліў, што Беларусь развівае і будзе развіваць адносіны з усімі міжнароднымі партнёрамі, зыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў і без указкі звонку. "Мы і далей будзем падтрымліваць курс на ўстойлівае эканамічнае развіццё нашай краіны і абарону дабрабыту грамадзян Беларусі. Мы заклікаем разважлівыя палітычныя і грамадскія сілы Еўрапейскага саюза адмовіцца ад палітыкі дыктату і націску і вярнуцца да палітыкі добрасуседства і паважання нацыянальнага суверэнітэту. Мы будзем разглядаць такія дзеянні як прызнанне каштоўнасці развіцця Еўропы без раздзяляльных ліній", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі