Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 сакавіка 2021, 17:23

Развіццё партнёрства знешнепалітычных ведамстваў у СНД разгледзяць на пасяджэнні СМЗС

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылося пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праектаў Інфармацыі аб ходзе выканання праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў Садружнасці ў 2020 годзе і адпаведнага пратакольнага рашэння Савета міністраў замежных спраў СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

"Абмеркаваўшы паступіўшыя заўвагі і прапановы, удзельнікі пасяджэння, якое праходзіла з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі, узгаднілі праекты дакументаў і вырашылі прасіць Выканаўчы камітэт СНД унесці іх на разгляд чарговага пасяджэння СМЗС", - расказалі ў прэс-службе.

Праграма дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў СНД прынята ў кастрычніку 2019 года. У ёй прадугледжаны канкрэтныя дзеянні па развіцці і ўмацаванні знешнепалітычнага супрацоўніцтва краін Садружнасці як у СНД, так і ў міжнародных арганізацыях, вызначаюцца механізмы і напрамкі ўзаемадзеяння па ключавых глабальных і рэгіянальных праблемах.

Рэалізацыя праграмы накіравана на павышэнне практычнай аддачы ад дзейнасці арганізацыі, пашырэнне патэнцыялу эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва краін Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі