
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 30 мая прайшлі кансультацыі намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства замежных спраў.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначальваў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч. На мерапрыемстве разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да пасяджэння Савета Міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, запланаванага да правядзення ў Мінску 19-20 чэрвеня. Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках АДКБ, уключаючы магчымасці нарошчвання аналітычнага патэнцыялу арганізацыі і яе дзяржаў-членаў.
Адбыўся таксама абмен думкамі аб далейшых кроках па развіцці дыялогу АДКБ з іншымі міжнароднымі арганізацыямі (ААН, СНД, ШАС) і асобнымі краінамі.
Акрамя таго былі абмеркаваны актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.-0-