Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 студзеня 2020, 14:28

Раўкоў на новай пасадзе мае намер удасканальваць нацыянальную сістэму бяспекі

20 студзеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Андрэй Раўкоў у сваёй дзейнасці на пасадзе дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі мае намер удасканальваць нацыянальную сістэму бяспекі. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Андрэя Раўкова, у Беларусі створана дзеяздольная сістэма нацыянальнай бяспекі. "Ёсць неабходны камплект нарматыўнай базы, якая дазваляе кіраваць гэтай сістэмай, каб яна не давала збояў, - адзначыў ён. - Галоўная задача, якую паставіў кіраўнік дзяржавы, - гэта вывучыць усе нюансы, удасканальваць і развіваць нацыянальную сістэму бяспекі".

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на неабходнасць эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх структур сілавога блока. У сувязі з гэтым Андрэй Раўкоў адзначыў, што за час работы на пасадзе міністра абароны наладзіў добрыя ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі многіх дзяржорганаў. "Я не прыехаў з іншай краіны. Я беларус, жыву ў гэтай краіне вельмі доўга, ведаю асабіста кіраўнікоў дзяржаўных органаў, таму думаю, што агульная мова, якую мы ўжо знайшлі, дапаможа і цяпер у вывучэнні некаторых нюансаў (работы Савета бяспекі. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі